Алан Юстас пабіў рэкорд Баўмгартнера, AP

Алан Юстас пабіў рэкорд Баўмгартнера, AP

Адзін з кіраўнікоў кампаніі Google Алан Юстас здзейсніў скачок з вышыні ў 41 000 метраў, дзе пралягае верхняя мяжа стратасферы, пабіўшы рэкорд аўстрыйца Фелікса Баўмгартнера.

57-гадовы Юстас, які займае ў Google пасаду старшага віцэ-прэзідэнта па пытаннях ведаў падняўся ў адмысловым аэрастаце і скафандры ў верхнія слаі атмасферы над Росвелам (штат Нью-Мексіка) за две з паловай гадзіны, правёў там каля паўгадзіны, пасля чаго скокнуў уніз.

Праз 90 секунд свабоднага падзення ён перавысіў хуткасць гуку, паведамляе сайт аэранаўта.

Каля пяці хвілін Юстас знаходзіўся ў свабодным палёце, пасля чаго раскрыў парашут і мякка спусціўся на зямлю.

Папярэдні рэкорд такога роду быў усталяваны Феліксам Баўмгартнерам у 2012 годзе, ён скакаў з вышыні 38 969 метраў.

Скачок быў часткай праекта карпарацый Paragon Space Development, які мае сваёй мэтай вывучэнне стратасферы на ўзроўні вышэй за 30 тыс. метраў.

Юстас, які з'яўляецца таксама пілотам і парашутыстам, планаваў гэты скачок на працягу некалькіх гадоў.

Юстас падняўся ў стратасферу на спецыяльным аэрастаце, AP

Юстас падняўся ў стратасферу на спецыяльным аэрастаце, AP

На ім (на фота справа) быў спецыяльны скафандр, AP

На ім (на фота справа) быў спецыяльны скафандр, AP

Па словах карэспандэнта Бі-бі-сі ў Лос-Анджэлесе Дэвіда Уіліса, Юстас рэалізаваў свой праект без дапамогі спонсараў і са значна меншай помпай, чым гэта зроблена Баўмгартнерам, чый скачок два гады трансляваўся ў інтэрнэце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?