фота Радыё Рацыя

фота Радыё Рацыя

фота з Facebook Алеся Аркуша

фота з Facebook Алеся Аркуша

Журы конкурснай часткі фестывалю «Бардаўская восень – 2014″ падвяло вынікі выступу канкурсантаў, паведамляе Радыё Рацыя.

Фестываль прайшоў у Бельску-Падляшскім на Беласточчыне (Польшча). Сёлета ён быў праведзены 21 раз.

Гран-пры фестывалю атрымаў Аляксандр Ясінскі, чалец гурту «Босае сонца». Прыз Беларускага Радыё Рацыя ўручаны Сяргею Башлыкевічу. А супольная ўзнагарода бурмістра горада Бельск Падляшскі і старасты Бельскага павета дасталася Змітру Вінаградаву.

Фестываль «Бардаўская восень» сёлета быў праведзены ў 21 раз. На сцэне фестываля, што традыцыйна праводзіцца на Беласточчыне, за гады існавання адзначыліся ці не ўсе значныя асобы беларускай бардаўскай песні і аўтарскай музыкі самых розных кірункаў: Алесь Камоцкі, Дарафей Фіёнік, Віктар Шалкевіч, Кася Камоцкая, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч.

Адной з самых яскравых падзеяў кожнага фэсту можна назваць конкурсную праграму для маладых выканаўцаў. За апошнія гады «Бардаўская восень» адкрыла такія імёны, як Паліна Рэспубліка, Яўген Барышнікаў, гурт BosaeSonca, дала штуршок далейшаму развіццю гуртам Re1ikt, «Нельга забыць», TonqiXod.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0