Мільёны бразільцаў праз некалькі гадзін прыйдуць на выбарчыя ўчасткі, каб узяць удзел у другім туры прэзідэнцкіх выбараў.
Як адзначаюць СМІ, гэтым разам разрыў паміж прэтэндэнтамі на прэзідэнцкі фатэль — адзін з самых невялікіх за апошнія дзесяцігоддзі.
Дзеючаму прэзідэнту Дылме Русеф супрацьстаіць правацэнтрысцкі кандыдат Эсіа Невес. У першым туры Русеф атрымала 41% галасоў, яе супернік — 34%.
Як паказваюць назіральнікі, вынік галасавання можа вырашыць пазіцыя сярэдняга класа прамысловых гарадоў паўднёвага усходу краіны.





