Reuters.com
Яўка выбаршчыкаў па выніках апрацоўкі дадзеных з 78 акругаў складае 53,1%.
Пра гэта сведчаць звесткі Цэнтральнай выбарчай камісіі аб яўцы выбаршчыкаў па стане на 20.00 з 78 выбарчых акругаў усіх абласцей Украіны і горада Кіева, апублікаваныя ў прэс-цэнтры ЦВК.
Самая высокая яўка назіраецца ў заходніх абласцях,
у прыватнасці, на Львоўшчыне — 71,6%, Івана-Франкоўскай - 65,12%, Цярнопальскай — 68,28%, Валыні — 66,11,
самая нізкая — на Луганшчыне — 27,08 %, Данецкай — 30,99%, Херсонскай — 41,21%, Мікалаеўскай — 42,18% і Адэскай — 39,75%.
Яўка ў Кіеве складае 56,52%.
У цэлым яўка на 5% ніжэйшая, чым на выбарах у Раду 2012 года, калі рэгіяналы масава ўкідвалі бюлетэні. У той жа час яна на 10% вышэйшая, чым на выбарах 2006 і 2007 гадоў, часоў кіравання «аранжавых сілаў». Выяўна нізкая яўка зафіксаваная ў Данецкай, Луганскай і Адэскай абласцях. Там частка людзей галасавала нагамі. Гэта прыхільнікі стварэння «Наваросіі» не бачылі сярод дзейных палітычных сілаў нікога вартага падтрымкі.





