За «Народны фронт» — больш за ўсё аддалі свае галасы на Захадзе Украіны — 33,3%, у Цэнтры — 22,2, на Поўдні — 12,8%, на Усходзе — 10,3%.

Больш за ўсё за Блок Пятра Парашэнкі прагаласавалі ў цэнтральнай Украіне 26,8%. На Захадзе гэты паказчык — 22,7%, на Поўдні - 21,3%, на Усходзе - 14,6%.

Жыхары Заходняй Украіны таксама больш за ўсіх аддалі сваіх галасоў за «Самапомач» - 15%, крыху менш у Цэнтральнай Украіне — 14,2%. На Поўдні за «Самопомач» прагаласавалі 11,3%, 8,9% — на Усходзе.

На ўсходзе, у Данецкай, Луганскай, Харкаўскай, Днепрапятроўскай і Запарожскай абласцях першае месца займае Апазіцыйны блок, створаны былымі дэпутатамі ад Партыі рэгіёнаў. Праўда, набірае ён нашмат менш, чым рэгіяналы колісь, і на пяткі яму наступае Блок Парашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0