Жыхарка вёскі Пестуніцы ў Віцебскім раёне сутыкнулася з незвычайнай з'явай: да яе двара пачалі прыбівацца… вожыкі.

«Штодня, бліжэй да вечара, а то і ноччу, да майго дома прыходзяць вожыкі — і дарослыя, і маленькія, — распавядае вяскоўка. — Я ім давала ежу, і яны яе з'ядалі. Не ведаю, як быць, мне гэта ўжо стала прычыняць немалы клопат. Нядаўна наш сабака аднаго вожыка разарваў. Ніколі раней такіх нашэсцяў не было… Раскажыце, як іх адвадзіць ці, наадварот, дапамагчы уладкавацца побач з домам?».

Па параду мы звярнуліся да дырэктара Віцебскага заапарка Ірыны Арловай.

Справа набліжаецца да зімы, вожыкі шукаюць месца для зімоўкі і нагульваюць тлушч, патлумачыла спецыяліст. Ні прыкормліваць, ні браць у дом іх не варта.

Больш за тое, трэба перакрыць доступ у падвал, на час закрыць дзіркі, прыбраць з саду кучы лісця. У прыродзе ўсё прадумана, вожыкі самі ўладкуюцца. Да сабачай будкі звярка, відаць, прыцягнула ежа ў місцы. Вожыкі панадзіліся ў двор жыхаркі вёскі ў пошуках лёгкай для іх здабычы, упэўнена дырэктар заапарка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?