Іосіф Кабзон заявіў, што ў Службе бяспекі Украіны (СБУ) не дараслі да таго, каб забараняць яму ўезд ва Украіну.

Раней украінскія ўлады забаранілі народнаму артысту СССР Іосіфу Кабзону ўезд на тэрыторыю Украіны. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Службы бяспекі Украіны Маркіян Лубкіўскі.

«Перадайце Лубкіўскаму — хай ён спачатку дарасце ва Украіне да ўзроўню Кабзона», — заявіў народны артыст СССР.

«Я ўзнагароджаны вышэйшымі ўзнагародамі Украіны за заслугі ўсіх ступеняў, трэцяй, другой і першай. Я еду да сабе на радзіму, у Данбас, дзе я нарадзіўся і дзе мой пупок закапаны, дзе я ўзнагароджаны трыма ордэнамі шахцёрскай славы ўсіх ступеняў і трыма ордэнамі шахцёрскай доблесці. Я народны артыст Украіны, і нейкая мярзота ў асобе гэтага работніка СБУ не можа нават намякнуць мне на тое, каб я не прыехаў да сябе на радзіму», — дадаў артыст.

«Таму мне пляваць на тое, што яны прыдумалі з п'яных вачэй. Для мяне забаронаў няма. Мае землякі чакаюць мяне», — дадаў Кабзон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?