Японскія інжынеры Кендзі Ісіда і Ватару Ёшызакі стварылі сапраўднага трансформера. Робат здольны не толькі хадзіць, але і трансфармавацца ў аўтамабіль.

Рост прататыпа Оптымуса Прайма — 1,3 метра, а вага — 35 кілаграм. Трансформер па камандзе можа ператварацца ў аўтамабіль і перамяшчацца з хуткасцю 10 км/г у гадзіну на працягу 60 хвілін.

Да канца гэтага года інжынеры абяцаюць прадставіць трохметровую версію робата з палепшанымі характарыстыкамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?