Легендарны сотнік Майдану Уладзімір Парасюк набірае 55% паводле вынікаў падліку траціны галасоў. Ён балатаваўся ў Раду як самавылучэнец на адной з акруг у Львове.
У аднамандатных акругах перамагаюць і іншыя героі Майдану. Дмытро Яраш з «Правага сектара» набірае большасць на сваёй радзіме ў Днепрапятроўскай вобласці. За яго прагаласавалі 28% выбарцаў. Найбліжэйшы супернік адстае на 15%.
Пабрацімы Яраша Барыслаў Бяроза і Андрэй Білецкі трыумфуюць у Кіеве.
Па выбарчых спісах «Самапомачы» і Народнага Фронту адпаведна ў Раду праходзяць камандзіры добраахвотніцкіх батальёнаў Сямён Сяменчанка і Андрэй Цецярук.
У спісах дэпутатаў ад Блока Пятра Парашэнкі — дзеячы грамадзянскай супольнасці і журналісты Лешчанка, Наем і Тымчук.
Героі Майдану нададуць новай Радзе моцнае патрыятычнае і нацыяналістычнае адценне.





