Лідар Руху «За Свабоду» адказаў на пытанні: ці будзе ён удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах? Ці варта склікаць Плошчу? Чаму ён супраць вылучэння ў якасці кандыдата Мікалая Статкевіча? Ці верыць ён у словы Лукашэнкі адносна незалежнасці і мовы? Ці будзе Расія даваць грошы на скіданне Лукашэнкі? Ці прапаноўвалі яму працу ва ўладнай вертыкалі? Чаму не можа дамовіцца апазіцыя? Чым займаюцца ягоныя сыны? Чаму ён завёў рахунак у фэйсбуку? Глядзіце відэа.

фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

У сераду 29 кастрычніка, а 19:00, у рэдакцыі «Нашай Нівы» старшыня руху «За свабоду», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 г. і патэнцыйны кандыдат на выбарах — 2015 Аляксандр Мілінкевіч адкажа на пытанні журналістаў, а таксама чытачоў «Нашай Нівы».

Выступаючы на з'ездзе Партыі БНФ 11 кастрычніка Аляксандр Мілінкевіч зазначыў, што ў яго выклікае заклапочанасць, што да сённяшнягя дня не ўдаецца прыняць працэдуру, як абраць адзінага кандыдата, хоць «адзіны кандыдат – не панацэя, не вырашэнне праблемаў». Па словах старшыні руху важна, што «будзе казаць і шчыра адстойваць адзіны кандыдат. Ён мусіць перадусім адстойваць незалежнасць. У выбарчай кампаніі — 2015 слова «незалежнасць» мусіць быць ключавым».

Пытанні задавайце праз акенца каментароў да гэтага артыкула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?