By.tribuna.com

By.tribuna.com

Трэнер зборнай Беларусі Андрэй Зыгмантовіч прызначаны в.а абавязкаў галоўнага трэнера нацыянальнай каманды па футболе.

Гэта стала вядома сёння ў Доме футбола, дзе адбылося пасяджэнне бюро Выканаўчага камітэта АБФФ. Па выніках нарады, вырашана прызначыць Андрэя Зыгмантовіча в.а. галоўнага трэнера каманды на матчы супраць Іспаніі (кваліфікацыя Еўра-2016, 15 лістапада) і Мексікі (таварыскі матч, 18 лістапада).

Перамовы і кансультацыі кіраўніцтва АБФФ з патэнцыяльнымі кандыдатамі на пасаду рулявога нацыянальнай зборнай будуць працягнутыя, паведамляе прэс-служба БФФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0