У Брэсце 26 кастрычніка ў выніку ДТЗ загінуў пешаход. 

Як паведаміла старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Мілюкова, 27-гадовы мясцовы жыхар, які кіраваў тралейбусам «АКСМ 20101», каля 16.40 учыніў наезд на пешахода на вуліцы Маскоўскай. Паводле папярэдніх даных, 68-гадовы брэстаўчанін пераходзіў праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе злева направа па ходзе руху тралейбуса. 

Пешаход, які атрымаў траўмы, быў шпіталяваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы, дзе памёр у 18.05. 

Праводзіцца праверка, падчас якой высвятляюцца прычыны і акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння. Як адзначыла Мілюкова, у Брэсце гэта першае з пачатку года ДТЗ з удзелам тралейбуса з цяжкімі наступствамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?