Італьянскі дыктатар Беніта Мусаліні пабудаваў некалькі бамбасховішчаў для сябе і сваёй сям'і ў часе Другой сусветнай вайны. З 31 кастрычніка ўсе яны будуць даступныя для турыстаў, паведаміла Reuters.

Калідор сакрэтнага бункера Мусаліні пад вілай Тарлонія ў Рыме.

Калідор сакрэтнага бункера Мусаліні пад вілай Тарлонія ў Рыме.

Італія пачала вайну на баку Нямеччыны ў 1940 годзе ў спадзяванні на хуткую перамогу, калі нямецкія войскі ўжо глыбока ўварваліся на тэрыторыю Францыі. Але, адчуваючы небяспеку з боку дальняй бамбардыровачнай авіяцыі хаўруснікаў, «Дучэ» ужо тады загадаў пабудаваць бамбасховішчы для сябе і сваіх родных.

 

Мусаліні аб'яўляе вайну хаўруснікам 10 чэрвеня 1940 года.

Першы з бункераў быў даволі прымітыўным — яго перарабілі з віннага склепа на раскошнай рымскай віле Мусаліні. Потым пабудавалі яшчэ адзін, а трэці застаўся недабудаваным — у 1943 годзе італьянскія вайскоўцы, верныя каралю, арыштавалі «правадыра».

У лістападзе для публікі адчыняюцца ўсе тры бамбасховішчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?