Партыя «Свабода» не пераадольвае 5% бар'ер і не будзе прысутнічаць у новай Вярхоўнай Радзе.

Пра гэта сведчаць вынікі паралельнага падліку галасоў, праведзенага грамадскай сеткай «Апора».

Паводле іх, партыя набірае толькі 4,6% (+/- 0,4%).

Пры гэтым пераможцам па партыйных спісах можа аказацца не Блок Пятра Парашэнкі, а «Народны фронт» — паводле дадзеных сеткі, партыя прэм'ера пакуль набірае 21,9% галасоў (+/- 0,9%), а палітсіла прэзідэнта — 21 3% (+/- 0,7%).

«Дадзеныя атрыманыя на аснове 1473 з 1477 участкаў, якія трапілі ў выбарку (99,7%, 79 1384 галасоў). «Апора» мае 99% упэўненасці, што калі ЦВК абвесціць канчатковыя вынікі, то яны будуць выглядаць так», — запэўнівае арганізацыя.

Пры гэтым вынік «Самопомочи» чакаецца на ўзроўні 10,6%, Апазіцыйны блок — 9,6%, партыя Ляшко — 7,5%, «Батькивщина», — 5,7%.

Як вядома, паводле дадзеных экзіт-полаў «Свабода» трапляе ў Раду з вынікам не больш за 5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?