фота fcbate.by
У матчы 28-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе «Тарпеда-БелАЗ» і БАТЭ згулялі ўнічыю — 2:2 (Канцавы, 43, Бурко, 90 — Сігневіч, 16, Яблонскі, 81).
Як паведамляе By.tribuna.com, на 30-й хвіліне матча адключылася табло і асвятляльная матча, але суддзя вырашыў працягваць гульню.
Мінскае «Дынама» сёння перамагло ў гасцях салігорскі «Шахцёр» з лікам 2:1 і скараціла адставанне да мінімуму.
БАТЭ — 61, Дынама Мінск — 60, Шахцёр — 44, Нафтан — 41, Тарпеда-БелАЗ — 40, Гомель — 35.
У пятніцу, 31 кастрычніка, «Дынама» і БАТЭ згуляюць у Мінску паміж сабой у матчы 29-га тура.
Усяго ў чэмпіянаце павінны быць згуляныя 32 туры.





