AP

AP

Першы верталётаносец «Містраль», паводле папярэдніх звестак, перададуць Расіі 14 лістапада. Пра гэта паведамляе ў панядзелак 27 кастрычніка, РІА Навіны са спасылкай на словы прафсаюза верфі, дзе ідзе будаўніцтва судна.

Перададуць «Містраль» Расіі ў французскім партовым горадзе Сен-Назэрэ.

«Папярэдне цырымонія перадачы першага верталётаносца пад назвай «Уладзівасток» прызначаная на 14 лістапада гэтага года», — паведаміў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго слоў, названая дата з'яўляецца неафіцыйнай, аднак работнікі прафсаюза займаюцца падрыхтоўкамі да цырымоніі, якая прызначаная менавіта на 14 лістапада.

У чэрвені 2011 года «Расабаронэкспарт» і французская кампанія DCNS заключылі кантракт на будаўніцтва двух верталётаносцаў тыпу «Містраль». Перадача першага з іх Расіі была намечана на восень 2014 года. У канцы верасня Францыя заявіла, што лічыць перадачу «Містраль» Расіі немагчымай.

Верталатаносец «Містраль» водазмяшчэннем 21 000 тон і максімальнай даўжынёй корпуса 210 метраў здольны развіваць хуткасць больш за 18 вузлоў. Далёкасць плавання — да 20 тысяч міль. Колькасць каманды складае 160 чалавек, дадаткова верталётаносец можа прыняць на борт 450 чалавек. Авіягрупа ўключае 16 верталётаў, з якіх шэсць можа адначасова размяшчацца на ўзлётнай палубе. Грузавая палуба можа змясціць больш за 40 танкаў або 70 аўтамашын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?