Таварыскі хакейны матч паміж камандай прэзідэнта Беларусі і ветэранамі зборнай Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў адбыўся сёння ў Абу-Дабі.
Паядынак на лядовай арэне завяршыўся з лікам 13:7 на карысць беларускай каманды.
Аляксандр Лукашэнка закінуў у вароты сапернікаў 3 шайбы, 2 галы на рахунку яго сына Мікалая.
У зборнай камандзе ААЭ на лёд выходзілі гульцы, якія завяршылі спартыўную кар'еру 4 гады таму.
Плануецца, што гэтая гульня не будзе адзінай, неўзабаве адбудзецца яшчэ адзін матч.





