Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў заявіў у інтэрв'ю газеце «Известия», што Расія прызнае выбары ў Луганскай і Данецкай «народных рэспубліках», калі яны пройдуць па плане.

— Масква прызнае вынікі гэтых выбараў?

— Мы лічым, што гэта адно з найважнейшых напрамкаў мінскіх дамоўленасцей. Чакаем, што выбары адбудуцца як дамаўляліся, і мы, вядома, прызнаем іх вынікі. Разлічваем, што волевыяўленне будзе свабодным і ніхто звонку ня паспрабуе яго сарваць.

— Для Расіі цяпер ДНР і ЛНР — асаблівая зона, частка Украіны з асаблівым статусам? Якім чынам Масква прызнае гэтыя рэспублікі?

— Гэта тэрыторыі, насельніцтва якіх катэгарычна адмовілася змірыцца з узброеным пераваротам і яго наступствамі, адпрэчыла ідэалогію бандэраўшчыны і УНА-УНСО, якую пераможцы так званага майдана неадкладна паспрабавалі навязаць ўсёй Украіне, — сказаў Лаўроў. — У іх ёсць сваё ўспрыманне гістарычнага працэсу, які сфармаваў сённяшнюю Украіну. Перакананы, што, калі б кіеўскія ўлады, якія здзейснілі пераварот, не звярталіся да сілы, паважалі б Пагадненне аб урэгуляванні, падпісанае 21 лютага Клічко, Яцанюком, Цягнібокамм з Януковічам, ніякага крызісу ва Украіне ў яго цяперашніх маштабах не было б.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0