З 1 лістапада ўступяць у сілу папраўкі да закона Літоўскай Рэспублікі «Аб прававым становішчы замежных асобаў». Адна з мэтаў паправак — імкненне ўрада абмежаваць адкрыццё фіктыўных фірм, якiя выкарыстоўваліся замежнікамі для атрымання дазволу на часовае пражыванне ў Літве.

Дагэтуль схема бізнэс-іміграцыі ў Літву выглядала проста. Самым распаўсюджаным спосабам было адкрыццё закрытага акцыянернага таварыства (UAB). Сціплы мінімальны ўстаўны капітал — каля 3000 еўра, магчымасць вываду статутных сродкаў, вялікая колькасць адвакацкіх кантор, што аказвалі паслугі па рэгістрацыі фірм-пустышак, зрабілі Літву перавалачнай базай для ахвотных перабрацца ў ЕС.

Як правіла, нашыя суайчыннікі куплялі гатовы UAB, дзе станавіліся дырэктарамі, і прызначалі сабе заработную плату — мінімум 230 еўра ў месяц, — з якой плацілі ў казну падаткі.

Літоўскі бок заплюшчваў вочы на падобныя схемы даволі доўга — падатковыя паступленні лішнімі не бываюць. Аднак улетку 2014 г. урад нарэшце звярнуў увагу, што замежныя «бізнэсмены» збольшага не інвестуюць у эканоміку краіны, а хутчэй гоняцца за палепшаным варыянтам Шэнгенскай візы.

У выніку, з 1 лістапада магчымасці для такога будуць абмежаваныя. Удзельнік акрытага акцыянернага таварыства з мінімальным капіталам (10 000 літаў) ужо не зможа атрымаць дазвол на часовае пражыванне ў краіне. Кошт ўласнага капітала фірмы цяпер будзе складаць не менш за 100 тысяч літаў, з якіх палова — гэта інвестыцыі ці іншая маёмасць замежніка.

Новаспечанаму бізнэсоўцу трэба будзе уладкаваць на поўную стаўку як мінімум трох грамадзян Літвы. Да таго ж, беларус павінны будзе працаваць у фірме, якая працуе не менш за паўгода.

Самае непрыемнае, што рашэнне аб выдачы дазволу на часовае пражыванне, будзе прымацца толькі пасля праверкі прадпрыемства.

Вельмі ўпадабаны спосаб іміграцыі у суседнюю дзяржаву не губляе сваю актуальнасць, але ўсё большую папулярнасць стане набываць польскі кірунак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?