4 лістапада ў «Музеі гісторыі Магілёва» пройдзе прэзентацыя ўнікальнага беларускага рыцарскага даспеха канца XV - пачатку XVI стст., знойдзенага на рацэ Віхра ўлетку 2013 года.

Гісторыя даспеха складаная і нават дэтэктыўная. Спачатку «чорныя капальнікі» знайшлі меч рацара, які і цяпер знаходзіцца ў руках невядомых. Потым мясцовыя жыхары знайшлі два фрагменты кірасы, а ў выніку шырокамасштабных экспедыцый археолага, доктара гістарычных навук І. Марзалюка сумесна з удзельнікамі дайв-клуба «Марскі пегас» былі знойдзены астатнія фрагменты рыцарскага даспеха. Па сваёй паўнаце і ступені захаванасці гэта унікальны артэфакт для ўсёй Усходняй Еўропы, аналагаў якому не існуе.

Прэзентацыя рыцарскага даспеху прызначаная на 4 лістапада невыпадкова - менавіта 4 лістапада 1501 года ў бітве пад Мсціславам загінуў абаронца нашай зямлі, парэшткі і даспех якога некранутымі праляжалі на рачным дне больш за 500 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?