Смог у цэнтры Мінска сёння раніцай. 

Смог у цэнтры Мінска сёння раніцай. 

Сёння беларускія гарады праз бязветранасць накрыў моцны смог.

Смог — гэта не толькі нязручнасці для кіроўцаў і непрыемны пах, але і досыць шкодная для здароўя з'ява. Галоўны пазаштатны пульманолаг Міністэрства аховы здароўя Ірына Лапцева патлумачыла «НН», як правільна паводзіць сябе ў смог:

«Па-першае, каб абараніць органы дыхання, трэба абавязкова карыстацца маскай. Яе можна лёгка зрабіць самому з марлі. Ці можна проста прыкласці да твару насоўку.

Неабходна як мага менш часу праводзіць на адкрытым паветры і без асаблівай неабходнасці не выходзіць на вуліцу. Калі вы ўсё ж знаходзіцеся на адкрытым паветры, мінімізуйце фізічную актыўнасць: не займайцеся цяжкай працай і нават пастарайцеся не хадзіць хутка, бо гэта правакуе інтэнсіўную дыхальную актыўнасць.

Таксама трэба шчыльна зачыніць вокны і не праветрываць памяшканне.

Што тычыцца людзей з групы рызыкі, да іх у першую чаргу адносяцца астматыкі, бо ў смогу можа быць нейкае рэчыва, здольнае справакаваць прыступ.

Яны мусяць абавязкова мець пры сабе інгалятар.

Таксама ў групе рызыкі — людзі з хранічнай абструктыўнай хваробай лёгкіх, пажылыя людзі, дзеці, асобы з сардэчна-сасудзістымі паталогіямі. Усім ім падчас смогу варта як мага менш часу праводзіць на адкрытым паветры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?