Пасля таго, як ракета «Антарэс» (NASA) выбухнула на старце на амерыканскім касмадроме Валапс, яна для расійскіх СМІ рэзка стала ўкраінскай, адзначыў вядомы расійскі блогер Андрэй Мальгін.

Асвятляючы папярэдні запуск ракеты, тэлеканал «Russia Today» называў «Антарэс» расійска-амерыканскай.

«Калі ракета стартуе ўдала — яна расійская. Калі яна выбухае на старце — становіцца украінскай», — адзначае блогер.

На самай справе ў ракеце «Антарэс» ёсць і ўкраінскія, і расійскія дэталі.

Як заявіў спецыяліст па палітыцы ў галіне космасу, заслужаны прафесар Універсітэта імя Джорджа Вашынгтона Джон Логсдан, аварыя амерыканскай ракеты-носьбіта Antares можа быць выклікана праблемамі ў рухавіку. Эксперт нагадаў, што гэта ўжо чацвёрты запуск Antares і папярэднія тры запускі былі паспяховымі. Прафесар мяркауе, што аварыя можа быць звязаная з ракетнымі рухавікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0