«Заработная плата павінна быць зароблена», — мяркуе Надзея Ермакова. Такім чынам кіраўнік Нацбанка пракаментавала падчас прамой тэлефоннай лініі нядаўняе рашэнне ўрада ўвязаць рост даходаў з прадукцыйнасцю працы.

«У нас, калі можна так сказаць, замарожаны рост заробкаў у тым плане, што абмежаваны рост тэмпаў зарплаты ростам прадукцыйнасці працы. Гэта эканамічная філасофія, эканамічны закон, пры парушэнні якога з'яўляецца дадатковая інфляцыя», — сказала Надзея Ермакова.

Па прызнанні галоўнага банкіра краіны, яе асабісты заробак у параўнанні з мінулым годам не змяніўся. Раней Надзея Ермакова расказала, што атрымлівае каля 2 тысяч даляраў у месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?