itar-tass.com
Ваенна-палітычнае становішча ў свеце патрабуе выразнай каардынацыі намаганняў ваенных ведамстваў Саюзнай дзяржавы.
Пра гэта сёння заявіў міністр абароны Расіі генерал арміі Сяргей Шайгу на пасяджэнні сумеснай калегіі ваенных ведамстваў Беларусі і Расіі.
«Хачу адзначыць высокі ўзровень адносін паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Расіі і ўклад беларускага боку ў развіццё агульнай абароннай прасторы. Цяпер ваенна-палітычнае становішча ў свеце патрабуе выразнай каардынацыі нашых намаганняў па супрацьдзеянні шырокаму спектру выклікаў і пагроз», — сказаў міністр абароны Расіі.
Сяргей Шайгу растлумачыў, што, перш за ўсё, гэта звязана з ростам міжнароднага тэрарызму. «Сёння мы таксама назіраем вынікі знешняга ўздзеяння на Украіну.
ЗША і Еўрасаюз справакавалі адхіленне ад улады законнага прэзідэнта гэтай краіны, безаглядна падтрымлівалі дзеянні Кіева па сілавым падаўленні незадаволеных новай уладай. У сувязі з гэтым неабходна ўважліва ставіцца да таго, што адбываецца ва Украіне. Па сутнасці, заходнія сілы імкнуцца сфармаваць ў гэтай краіне ціск на Саюзную дзяржаву, паўплываць на ўстойлівае развіццё Расіі і Беларусі, — мяркуе кіраўнік абароннага ведамства Расіі.
— Таму ў сучасных умовах важна мець баяздольныя узброеныя сілы, фарміраваць эфектыўныя механізмы міжнароднай бяспекі».
Развіваючы ваеннае супрацоўніцтва з саюзнікамі, Расія ў першую чаргу абапіраецца на паслядоўную падтрымку Беларусі, адзначыў Сяргей Шайгу.