Расійскі карэспандэнт Леанід Свірыдаў, у якога МЗС Польшчы забрала акрэдытацыю, можа быць выдалены з краіны.
Працэдуру дэпартацыі пачаў мазавецкі ваявода пасля адпаведнага звароту Агенцтва ўнутранай бяьпекі. У Свірыдава забяруць дазвол на часовае знаходжанне ў Польшчы.
Паводле польскіх СМІ, карэспандэнта РИА «Новости» Леаніда Свірыдава падазраюць у шпіянажы, а таксама ў дзейнасці, якая выходзіць за рамкі абавязкаў карэспандэнта. У прыватнасці, ён арганізоўваў паездкі польскіх журналістаў у Расію.
МЗС Польшчы паведамляе, што ў Свірыдава забралі акрэдытацыю з 24 кастрычніка.
Упершыню Леанід Свірыдаў атрымаў журналісцкую акрэдытацыю ў польскім МЗС у 1998 годзе, з 2003 года стала жыве і працуе ў Польшчы. У 2006 годзе Свірыдаву адмовілі ў акрэдытацыі ў Чэхіі, адна з мясцовых газетаў звінаваціла яго ў шпіянажы.
Раней Леанід Свірыдаў працаваў у Мінску карэспандэнтам тэлеканалу РТР і меў беларускае грамадзянства.