У Днепрапятроўск вярнуліся абаронцы данецкага аэрапорта. Калі адзінаццаць зенітчыкаў 93-й асобнай мэханізаванай брыгады прыехалі на дзесяцідзённы адпачынак, уся цэнтральная плошча горада была запоўненая людзьмі.

Людзі прыйшлі цэлымі сем’ямі, з кветкамі, цукеркамі і мяккімі цацкамі. Некаторыя прынеслі ўласнаручна вырабленыя абярэгі. Людзі віталі салдат крыкамі «Героі!», «Дзякуй!», «Слава Украіне!» Потым гараджане сталі на калені перад байцамі.

Хлопцы з фронту літаральна патанулі ў абдымках і віншаваннях. Яны разам з днепрапятроўцамі праспявалі гімн, а потым паехалі да сваіх сем’яў, якіх не бачылі амаль пяць месяцаў.

«Я так ўдзячная ім! Ведаеце, калі б не яны, то нашэсце… Між намі толькі яны. За гэта ім велізарная падзяка!», — патлумачыла сваю прысутнасць адна з жыхарак Днепрапятроўска.

Нечаканае свята на цэнтральнай плошчы вельмі расчуліла днепрапятроўскіх «кібаргаў». «Не чакаў. Вельмі прыемна. Аж плакаць хочацца», — казалі ваяры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0