У мінулую суботу на вуліцы Дзяржынскага ў Старым горадзе Барысава можна было назіраць непрывабную карціну: рабочыя-будаўнікі збівалі цагляны гзымс на фасадзе аднога са старых будынкаў канца XIX стагоддзя.
Ніякага практычнага сэнсу ад знішчэння гэтага дэкаратыўнага элементу не было.





