27 кастрычніка ў Драгічыне пад вокнамі шматпавярховіка жыхары знайшлі цела 18-гадовай дзяўчыны.
Трагедыя адбылася ўвечары ў адным з жылых дамоў па вуліцы Леніна. Маладая жыхарка Драгічынскага раёна выпала з акна лесвічнай пляцоўкі на восьмым паверсе дома. Пацярпелая памерла на месцы. Паводле адной з версій адбыўся няшчасны выпадак.
«Драгічынскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце смерці дзяўчыны. Высвятляюцца абставіны здарэння. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза, апытваюцца сведкі», - паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.





