Кампанія Google выпусціла праграму Google Fit, з дапамогай якой карыстальнік можа сачыць за сваім здароўем і фізічнай актыўнасцю. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным блогу Google.

Праграма Google Fit была ўпершыню анансаваная на канферэнцыі Google I/O ў чэрвені. З сённяшняга дня карыстальнікі могуць спампаваць яе бясплатна з крамы Google Play для прылад на платформе Android 4.0 Ice Cream Sandwich і пазнейшых версій.

З дапамогай сэнсараў, убудаваных у Android-смартфоны або пераносныя прылады, сэрвіс аўтаматычна фіксуе, калі карыстальнік ходзіць, бегае або едзе на ровары. Карыстальнік можа ўсталяваць тыя ці іншыя фітнес-мэты і адсочваць іх дасягненне.

Па словах распрацоўшчыкаў, правяраць дадзеныя ў Google Fit можна не толькі з Android-смартфонаў і пераносных прылад на Android Wear, але таксама на камп'ютарах праз вэб-браўзер і на планшэтах. Карыстальнік можа падключыць да платформы іншыя фітнес-прылады і праграмы — напрыклад, Strava, Runtastic або Runkeeper — і іх дадзеныя будуць інтэгравацца ў Google Fit.

Кантроль за фітнес-актыўнасцю пры дапамозе тэхналогій — адзін з трэндаў рынку. Праграма Health, якая таксама інтэгрыруе дадзеныя розных фітнес-сэрвісаў, стала часткай аперацыйнай сістэмы iOS 8 ад Apple. Падобнае рашэнне падтрымлівае кампанія Samsung.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?