Вядомае ўкраінскае гумарыстычнае шоу чарговы раз наведае беларускую сталіцу.

Канцэрт адбудзецца а 19 гадзіне ў вялікай зале Палаца Рэспублікі. Квіткі на гумарыстаў каштуюць 300 000 — 1 150 000 руб. Прычым амаль усе яны ўжо раскупленыя — з 2700 квіткоў у продажы засталося трохі больш за сотню. Дарэчы, да 30 кастрычніка можна набыць квіткі з 50% зніжкай – праз сайт slivki.by. Спяшайцеся!

Нагадаем, «Студыя Квартал-95» была створана ў 2003 годзе на базе каманды КВН «95 квартал» з Крывога Рога. Гумарыстычнае шоў шырока вядомае сваімі сатырычнымі нумарамі і пародыямі на знакамітых грамадскіх і палітычных дзеячаў – ад Уладзіміра Пуціна да Алега Ляшко. Да таго ж, студыя прыклала руку да вядомага серыяла «Сваты» і шэрагу камедыйных стужак, такіх як тры часткі «Кахання ў вялікім горадзе», рымейк «Службовага раману» Эльдара Разанава і інш.

Сёлета «Квартал-95» адзначыўся смелымі палітычнымі жартамі і паслядоўнай падтрымкай абаронцаў цэласнасці Украіны.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0