Скрыншот галоўнай старонкі TJournal.

Скрыншот галоўнай старонкі TJournal.

TJournal прааналізаваў адсотак выкарыстання формаў «Беларусь» і «Белоруссия» ў дзесяці буйных расійскіх інтэрнэт-выданнях. Выданне збудавала рэйтынг паводле «паліткарэктнасці» (sic) — афіцыйная расійская назва «Республика Беларусь» выкарыстоўваецца значна радзей за «Белоруссия». За выкарыстанне другога варыянта TJournal «сам нярэдка падвяргаўся крытыцы».

Адсотак выкарыстання «Беларусь» замест «Белоруссия» ў расійскіх дзяржаўных і незалежных СМІ:

28% The Village, незалежнае гарадское выданне пра Маскву, Санк-Пецярбург і Кіеў.
24% — «Слон.ру», незалежнае грамадска-палітычнае выданне.
23,6% — сайт дзяржаўнага Першага тэлеканала.
14,7%Forbes, рускамоўная версія міжнароднага фінансава-эканамічнага часопіса.
12,3% — сайт незалежнага радыё «Эхо Москвы».
11,2%РБК, палітычная і фінансавая медыягрупа, належыць мільярдэру Міхаілу Прохараву.
9,5% — сайт дзяржаўнага тэлеканала «Россия».
9,2% — «Лента.ру», грамадска-палітычнае выданне, належыць холдынгу Rambler, да сакавіка 2014 года займала незалежную пазіцыю пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара Галіны Цімчанкі, пасля яе звальнення заняло праўладную пазіцыю.
8,9% — сайт тэлеканала НТВ, належыць «Газпром-Медиа».
6,8%РИА «Новости», інфармагенцтва ў складзе дзяржаўнага МИА «Россия сегодня».

Выданне зацікавілася тэмай пасля таго, як беларус падаў у маскоўскі суд пазоў за «Белоруссию» супраць вядучых расійскіх СМІ «Лента.ру», РБК і РИА «Новости». Першае паседжанне пройде 20 лістапада. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?