Расійскі рубель абнавіў рэкорды падзення.

Курс долара ўпершыню ў гісторыі дасягнуў ўзроўню ў 43 расейскага рубля, піша РІА «Навіны» са спасылкай на дадзеныя Маскоўскай біржы.

Увечары 29 кастрычніка курс даляра вырас на 58 капеек — да 43,01 рубля, еўра — на 36 капеек, да 54,4 рубля. 

Незадоўга да гэтага Федэральная рэзервовая сістэма ЗША абвясціла аб заканчэнні праграмы набыцця актываў (так званага колькаснага змякчэння) у бягучым месяцы.

Яшчэ не так даўно за даляр давалі 30 рублёў. Падзенне даверу да расійскай валюты пачалося з агрэсіяй Расіі ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?