rg.ru

rg.ru

Расспажыўнагляд параіў расіянам устрымацца ад паездак за мяжу з-за ўспышкі ліхаманкі Эбола. Пра гэта ў чацвер, 30 кастрычніка, паведаміла кіраўнік ведамства Ганна Папова.

Яна ўдакладніла, што рэкамендацыі адносяцца да перыяду зімовых вакацый, і параіла правесці святочныя дні ў Расіі.

«З улікам нестабільнай сітуацыі ў свеце па інфекцыйных хваробах рэкамендуецца скараціць усе магчымыя падарожжы, адпачынак за мяжой. Неабходна клапаціцца пра сябе, пра сваё здароўе, пра здароўе сваіх дзяцей»,— распавяла яна.

У Расіі, па яе словах, няма падстаў для турботаў, бо ў краіне прыняты ўсе неабходныя меры, каб прадухіліць распаўсюд ліхаманкі Эбола.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?