Калі б Латвія, Літва, Эстонія і Балгарыя не ўступілі ў ЕС, Расія магла б іх паглынуць. Пра гэта ў сераду заявіў прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу, які ў хуткім часе пакідае пасаду.

Барозу станоўча адказаў на пытанне, ці варта было прымаць у ЕС Балгарыю і Румынію з улікам сур'ёзных праблем з вяршэнствам закона. «Давайце на імгненне ўявім, што гэтыя краіны не далучыліся да ЕС. Тады, магчыма, мы зараз не гаварылі б пра Украіну. Магчыма, мы гаварылі б пра Балгарыю або краіны Балтыі», — сказаў палітык.

«Гэта быў правільны выбар. Вядома, ён не быў ідэальным. Але дазвольце сказаць зусім адкрыта — ці звязаныя нашы праблемы еўраінтэграцыі з Балгарыяй і Румыніяй? Зразумела, не», — дадаў ён.

Барозу ўзначальваў ЕК з 2004 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?