Паэт Антон Рудак прэзентуе дэбютны зборнік «Верхні горад», які выйшаў у серыі «Пункт адліку» бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка».
Кнігу склалі вершы, напісаныя за апошнія пяць гадоў. «Верхні горад» — гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць.
У імпрэзе, апрача аўтара, бяруць удзел:
Юлія Цімафеева, Андрэй Хадановіч
Калі і дзе: 3 лістапада, кнігарня «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19:30. Уваход вольны.





