У сакавіку 2014 г. Мілонаў быў адным з ініцыятараў забароны ў Расіі канцэртаў украінскага гурту «Океан Ельзи»

У сакавіку 2014 г. Мілонаў быў адным з ініцыятараў забароны ў Расіі канцэртаў украінскага гурту «Океан Ельзи»

Дэпутат Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга Віталій Мілонаў прапанаваў назаўсёды забараніць кіраўніку амерыканскай кампаніі Apple Inc. Ціму Куку ўезд у Расію з-за яго гомасэксуальнасці.

Пра гэта ў чацвер, 30 кастрычніка, паведамляе агенцтва FlashNord.

«Што ён можа нам прывезці? Вірус Эбола, СНІД, ганарэю? У іх там ва ўсіх бязладныя сувязі. Забараніць ўезд назаўжды», — заявіў Мілонаў, каментуючы агенцтву паведамленні аб камінг-аўце Кука.

На думку дэпутата, Кук прызнаўся ў сваёй гомасэксуальнасці, каб павысіць продажы кампаніі, бо брэнд Apple стаў папулярным.

«Ён як артыст, які спачатку раскручваецца менавіта як артыст, а потым заяўляе, што ён педэраст.

Вось цяпер усе ведаюць, што Apple робяць педэрасты, і ў кожнага пачынае змяняцца свядомасць — ну ён жа таленавіты… Гэта тонкі палітычны ход», - адзначыў Мілонаў.

Раней 30 кастрычніка галоўны выканаўчы дырэктар амерыканскай кампаніі Apple Inc. Цім Кук заявіў аб сваёй нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі. Яго заяву апублікавала выданне Bloomberg Businessweek.

«Я не лічу сябе актывістам. Але калі навіна аб тым, што CEO Apple з'яўляецца геем, дапаможа некаму прыняць сябе такім, які ён ёсць, ці натхніць людзей на барацьбу за роўныя правы, гэта стане раўнацэнным абменам на таямніцу майго прыватнага жыцця», — адзначыў Кук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?