У Расіі Раскамнагляд прымусіў «Эхо Москвы» зняць матэрыял аб абароне ўкраінскімі ваеннымі Данецкага аэрапорта.

Так, на месцы расшыфроўкі эфіру з фатографам Сяргеем Лойкам і журналістам Цімурам Алеўскім стаяць сканы «папярэджання» ад Раскамнагляда.

У дакументах тлумачыцца, што папярэджанне вынесена, паколькі «у дадзенай праграме ўтрымліваецца інфармацыя, якая апраўдвае практыку здзяйснення ваенных злачынстваў».

Пры гэтым рэдактар «Эха Москвы» Аляксей Венедыктаў напісаў у сваім твітары, што будзе абскарджваць рашэнне ведамства ў судзе.

Як вядома, падчас эфіру Лойка і Алеўскі распавядалі пра ўкраінскіх вайскоўцаў, называючы іх героямі.

Вытрымкі з інтэрв'ю можна прачытаць тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?