Касмічны карабель Virgin Galactic SpaceShipTwo разбіўся падчас выпрабавальнага палёту на базе ў Каліфорніі. Гэта быў першы пілатаваны палёт карабля Virgin са студзеня.
Адзін з пілотаў загінуў, другі атрымаў траўмы, як паведаміў дарожны патруль каліфарнійскай паліцыі.
Кен Браўн — фатограф, які стаў сведкам катастрофы, — паведаміў журналістам, што карабель выбухнуў пасля аддзялення ад самалёта-носьбіта (так званага самалёта-авіяматкі).
Па заяве кіраўнікоў палёту, карабель адчуў у ходзе палёту «сур'ёзную анамалію». Кадры, знятыя з верталёта, зафіксавалі абломкі карабля з лагатыпам кампаніі ў пустыні.
Карабель Virgin Galactic SpaceShipTwo падымаецца ў паветра самалётам-носьбітам, а затым аддзяляецца і ўключае ўласны ракетны рухавік, які выводзіць яго па парабалічнай траекторыі да вышыні ў 100 км.
Самалёт-авіяматка White Knight 2 без праблем прызямліўся на бліжэйшым аэрадроме.
Карабель рыхтаваўся да першага арбітальнага палёту, які павінен быў адбыцца праз некалькі месяцаў. З яго поспехам канструктары звязвалі сваю мару па стварэнні першага касмічнага турыстычнага карабля.
Сэр Чарльз Брэнсан (кіраўнік кампаніі Virgin) з мадэллю касмічнага карабля, LA Times
Для кампаніі Virgin Galactic гэта стане буйной няўдачай. Фірма разлічвала стаць першай у новай галіне касмічнага турызму і мела доўгі спіс знакамітасцяў, якія набылі загадзя квіткі на першыя палёты карабля.
SpaceShipTwo мае арыгінальную канструкцыю, незвычайны ракетны рухавік, і яго распрацоўка заняла гады. Нягледзячы на бясконцыя затрымкі, кампанія здолела ўсе гэтыя гады падтрымліваць аптымізм сярод сваіх інвестараў і ў сродках інфармацыі.
Дэвід Шукман, кіраўніка аддзела навукі Бі-Бі-Сі, адзначае: «Я браў інтэрв'ю ў кіраўніка кампаніі сэра Рычарда Брэнсана ў тыя дні, калі было абвешчана пра пачатак праекта, і яго энтузіязм і рашучасць былі непадробныя. Але яго абяцанні здзейсніць першы палёт карабля да канца гэтага года выклікалі сумневы ўжо на працягу некалькіх месяцаў.
Сённяшні інцыдэнт прывядзе да новых затрымак. Заваёва космасу — нялёгкая задача, а ператварэнне касмічных палётаў у руцінную справу — яшчэ больш складаная рэч».