Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ніколі не гуляў у таямніцы з народам як пры вырашэнні эканамічных праблем, так і пры прыняцці кадравых рашэнняў.
Пра гэта ён заявіў сёння пры справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка аб рабоце эканомікі за 2014 і прагнозе на 2015 год.
«Ведаю, што напярэдадні гэтай нарады і ў сродках масавай інфармацыі, і ў нашым грамадстве, зразумела, кімсьці спецыяльна падымаюцца асобныя пытанні, каб пачуць з маіх вуснаў адказы на іх. Некаторыя пытанні аб'ектыўна існуюць, таямніц ніякіх няма. Я іх ніколі не рабіў, і мне няма неабходнасці гуляць у нейкія таямніцы з народам: ад вырашэння эканамічных праблем да кадравых», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кадравае пытанне хвалюе ўсіх.
«Я заўсёды загадзя ўсіх папярэджваў: усё будзе залежаць ад таго, як той ці іншы чалец урада, губернатар, памочнік напружваюцца, працуюць і якія вынікі даюць, — сказаў Лукашэнка. — Будуць вынікі — будзе праца. Не будзе вынікаў — вы таксама ведаеце, што магчыма».
«Некаторыя ў нас міністры дапрацаваліся да таго, што іх дзеці пастаянна жывуць у Злучаных Штатах Амерыкі і навучаюцца там, а яны рэфармуюць нашу сістэму адукацыі. Зразумела, што будзе ад гэтых рэформаў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што ён наўскідку сказаў аб праблемах, якія існуюць сёння па кадравых пытаннях.
Чытайце таксама: Сын міністра Маскевіча жыве ў ЗША.





