Мінская каманда распрацоўчыкаў пры падтрымцы мінскай Дзяржаўтаінспекцыі выпусціла праграму Carnet для iPhone iiPad, паведамляе»Мінск-Навіны».
Праграма Carnet даступная бясплатна для iPhone i iPad з аперацыйнай сістэмай iOS 6 і больш новай. У канцы восені распрацоўшчыкі абяцаюць выпусціць версію і для Android.
Carnet дазваляе абменьваца паведамленнямі з іншымі аўтамабілістамі, ведаючы толькі нумар іх аўто, чытаць навіны ДАІ, скардзіцца на работу ДАІ ці паводзіны аўтамабілістаў на дарозе і нават дэфекты светлафораў і аваыйна-небяспечных сітуацыях.
Для рэгістрацыі ў сетцы Carnet неабходна пазначыць толькі нумар аўтамабіля.
ДАІ і іншыя карыстальнікі не маюць доступу да звестак, што пакідае карыстальнік пра сябе, ды чатаў між аўтамабілістамі.
У мэтах бяспекі ўдзельнікаў руху выкарыстоўваць праграму ў прыватнасці, як і мабільны тэлефон наогул, за рулём забараняецца, нагадваюць распрацоўчыкі.





