Раней улады Марока звярнуліся ў Канфедэрацыю афрыканскага футбола з прапановай перанесці на больш познія тэрміны час правядзення турніру. Патлумачылі гэта нежаданнем прымаць каманды краін, дзе зафіксавана ліхаманка Эбола.
Фінальная стадыя кубка павінна прайсці ў перыяд з 17 студзеня па 8 лютага 2015 года.
КАФ адмовіла ў пераносе спаборніцтваў, а таксама выключыла зборную Марока з фіналу турніру. Пакуль невядома, дзе пройдуць спаборніцтвы.





