У яго ўвайшлі два трэкі, у тым ліку абсалютна новая песня, якая і дала назву сінглу.

Таксама група прэзентавала official lyric video на загалоўную песню сінгла. Аўтарам гэтай працы стаў фатограф і кліпмэйкер Андрэй Давыдоўскі, які рабіў і кліп «Гіры».

«Адыдас» — сакральнае слова сучаснасці, — разважае лідар Brutto Сяргей Міхалок. — Для адных гэта проста набор літар, для іншых у ім хаваюцца «ад», «дэ Сад», «аід», «Сід», і «дада», — кажа спявак.

Ідэі «Адыдаса» Сяргей Міхалок выводзіць з такіх плыняў, як «дадаізм» і «сітуацыянізм». Нагадаем, што дадаізм — гэта абсурдызм, блізкі па эстэтыцы да сюррэалізму. А сітуацыянізм — варыяцыя трацкізму, блізкая да анархізму.

Аднак калі дадаісты былі багемай, а сітуацыянізм быў ідэалогіяй студэнцкай моладзі, то «Адыдас» па сваёй эстэтыцы разлічаны хутчэй на братву і «рэальных пацаноў».

У песні «Адыдас» шмат мацюкоў, у прыпеве рэфрэнам паўтараецца «Ідзі на …». Таму мы гэтага відэа не змяшчаем. А хто хоча паслухаць, можа знайсці кліп на старонцы групы ў ЮТубе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?