Цэны на нафту маркі Brent упалі па пяцігадовага мінімуму. Цана аднаго барэля ўпершыню за доўгі час знізіліся ніжэй за 81 даляр.
Па стане на 11:30 паводле маскоўскага часу нафта маркі Brent каштавала 80,86 даляра. Апошні раз такое мінімальнае значэнне было летам 2009 года.
Падзенне коштаў на нафту звязваюць, як піша Bloomberg, з нерашучымі дзеяннямі АПЕК. Па словах міністра нафтавай прамысловасці Кувейта Алі аль-Амаіра, краіна не збіраецца скарачаць аб'ёмы здабычы. Аднак міністр энергетыкі ААЭ Мухамед аль-Мазруі прызнаў, што нафтавы рынак перанасычаны.
Асноўнай прычынай падзення коштаў на нафту агенцтва называе перанасычэнне рынку прапановай, у прыватнасці з-за вытворчасці ў ЗША.





