Украінская армія праводзіць сур'ёзную працу па падрыхтоўцы першага і другога рубяжоў абароны на тэрыторыі зоны АТА.
Пра гэта заявіў міністр абароны Сцяпан Палтарак 12 лістапада ў час пасяджэння ўрада.
Паводле яго слоў, украінскія вайскоўцы праводзяць перадыслакацыю сіл і падрыхтоўку двух рубяжоў абароны на выпадак баявых дзеянняў з сіламі прарасійскіх сепаратыстаў на Данбасе.
Ён дадаў, што ўкраінская армія фіксуе «нарошчванне намаганняў тэрарыстычных груповак і РФ» на ўсходзе Украіны. Адначасова Сцяпан Палтарак адзначыў, што сілы АТА адсочваюць перамяшчэнні праціўніка і ведаюць пра месца яго знаходжанне.
Па словах міністра, украінская армія кантралюе сітуацыю ў зоне АТА і «рыхтуецца да вядзення баявых дзеянняў».





