gaigrodno.by

gaigrodno.by

Рэйсавы аўтобус згарэў па дарозе з Гродна ў Навагрудак.

Пра гэта паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Алег Дук.

Аўтобус загарэўся сёння раніцай падчас руху на ўчастку аўтадарогі паміж гарадамі Масты і Дзятлава, у салоне, акрамя кіроўцы, знаходзіліся 10 чалавек. Людзі адчулі пах дыму. Кіроўца спыніў аўтобус, эвакуяваў пасажыраў і спрабаваў патушыць агонь ўласнымі сіламі.

Вогнетушыцелі аддалі таксама кіроўцы дзвюх машын, што праязджалі міма, аднак полымя працягвала распаўсюджвацца. Да прыезду МНС аўтобус цалкам быў ахоплены агнём, пасля тушэння ад яго амаль нічога не засталося.

Ніхто не пацярпеў. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?