Баскетбалісты клуба «Цмокі-Мінск» пацярпелі шэсць паразаў у турніры Адзіная ліга ВТБ, а цяпер атрымалі другое паражэнне ў турніры «Еўрачэлендж».
12 лістапада «Цмокі» на сваёй пляцоўцы прайгралі літоўскаму «Шаўляю» з лікам 91:94 (25:25, 24:26, 25:24, 17:19).
У першым туры Еўрачэленджа мінчукі 5 лістапада саступілі ў гасцях турэцкаму «Ушаку» — 59:78.
«Шаўляй» — 4 балы, «Енісей» — 3, «Ушак» — 3, «Цмокі-Мінск» - 2.
19 лістапада «Цмокі» гуляюць у гасцях супраць «Енісея».





