«Камітэт міністраў глыбока шкадуе аб нядаўнім смяротным пакаранні Аляксандра Грунова, якое стала яшчэ адным знакам таго, што Беларусь супраціўляецца заклікам да адмены смяротнага пакарання.

Камітэт міністраў заклікае беларускія ўлады садзейнічаць публічнаму абмеркаванню ўсіх пытанняў, якія адносяцца да практыкі прымянення гэтага пакарання, уключаючы, у прыватнасці, незваротнасць любой судовай памылкі і тое, што смяротнае пакаранне не з’яўляецца стрымліваючым фактарам злачыннасці.

Камітэт міністраў зноў паказвае, што гэтая бесчалавечная практыка і знявага чалавечай годнасці яшчэ больш аддаляюць Беларусь ад каштоўнасцей Рады Еўропы, і настойліва заклікае ўлады краіны ўвесці мараторый на прымяненне смяротнага пакарання ў якасці першага кроку да яе поўнай адмены».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?