Каха Бендукідзэ быў самым паспяховым ідэолагам ліберальных рэформаў на постсавецкай прасторы.

У 90-х Каха Бендукідзэ атрымаў вядомасць як адзін з самых яркіх расійскіх алігархаў. Прыватызаваў «Уралмаш», затым стварыў холдынг «Аб'яднаныя машынабудаўнічыя заводы», з'яўляўся віцэ-прэзідэнтам РСПП — і лічыўся адным з самых палымяных прыхільнікаў радыкальных ліберальных рэформаў расійскай эканомікі.

Неўзабаве пасля «рэвалюцыі ружаў» у Грузіі Каха Бендукідзэ прадаў ўвесь бізнэс у Расіі і з'ехаў у Тбілісі. Яго ад'езд супаў з пачаткам справы «ЮКАСа» і арыштам Міхаіла Хадаркоўскага. Паводле яго слоў, ён зразумеў, што больш рэформаў у Расіі не будзе, і працягваць бізнэс не мае сэнсу.

Менавіта Каха Бендукідзэ з'яўляўся архітэктарам ўсіх самых важных эканамічных рэформаў, якія былі праведзены ў Грузіі ў пачатку праўлення Міхаіла Саакашвілі, Бендукідзэ можна лічыць бацькам «грузінскага эканамічнага цуду».

Ён заставаўся мазгавым цэнтрам каманды Саакашвілі незалежна ад таго, якую пасаду ён займаў — спачатку ён быў міністрам эканомікі, потым міністрам па каардынацыі эканамічных рэформаў, потым кіраўніком канцылярыі ўрада. Грузінскія СМІ называлі яго шэрым кардыналам ўрада, ён жа казаў, што не мае на ўрад ніякага ўплыву — проста міністры прымаюць усе рашэнні, калі збіраюцца ў яго абедаць.

Каха Бендукідзэ з'яўляўся самым уплывовым і перакананым прыхільнікам лібертараанскай ідэалогіі на постсавецкай прасторы і прапагандаваў зніжэнне ўмяшання дзяржавы ў эканоміку, максімальную прыватызацыю: аж да прыватных судоў і прыватнай арміі.

Пасля адстаўкі з урада ён стаў інвеставаць у адукацыю, стварыў Свабодны універсітэт у Тбілісі і ўдзельнічаў у шматлікіх адукацыйных праграмах як у Грузіі, так і за яе межамі.

На старонцы Бендукідзэ ў фэйсбуку ўжо ў першыя хвіліны пасля весткі аб яго смерці з'явілася некалькі тысяч запісаў са спачуваннямі ад яго студэнтаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?