Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада зробіць рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка наведае Гродзенскую ГЭС на рацэ Нёман. Яму паведамяць аб выкананні даручэнняў па развіцці Беларускай энергетычнай сістэмы і будаўніцтве гідраэлектрастанцый, а таксама аб будаўніцтве і тэхнічных характарыстыках Гродзенскай ГЭС.
Затым у Гродне адбудзецца нарада з актывам Гродзенскай вобласці. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама паведаміць аб стане і перспектывах сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну.





