Фота Дзмітрыя Азарава, kommersant.ru
Расійская эканоміка гатовая супрацьстаяць нават «катастрафічнаму» зніжэнню цэнаў на нафту, заявіў Уладзімір Пуцін.
«Мы думаем аб усіх сцэнарах, у тым ліку і пра так званым катастрафічным зніжэнні цэнаў на энерганосьбіты, што цалкам магчыма, мы дапускаем гэта», — сказаў прэзідэнт Расіі ў інтэрв'ю агенцтву ТАСС напярэдадні саміту G20 у Аўстраліі.
Пуцін паведаміў, што ў рамках саміту правядзе некалькі сустрэч, у тым ліку з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель.
Пры гэтым ён адзначыў, што не мае намеру сам падымаць праблему санкцый.
«Чаго я буду звяртаць на гэта ўвагу, пра нешта прасіць? Гэта не мае сэнсу», — сказаў Пуцін.





